Імя на беларускай мове:   Кухараў Сцяпан Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (31.07.1919 в. Стайкі, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць – 17.06.2011 Мінск).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, нарысіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў (1972). Заслужаны работнік культуры (1980). Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кухарев Степан Иванович
Псеўданімы:   А. Вечаркоў, Ф. Прасцячок
Творчасць:   Першыя артыкулы С. Кухарава публікаваліся ў Краснапольскай раённай газеце "Чырвоны сцяг" у 1934-1936 гг. У рэспубліканскім перыядычным друку пачаў выступаць з 1938 г. Мастацкім дэбютам трэба лічыць апавяданне "Смерць дзяўчыны", якое было змешчана ў газеце "Гомельская праўда" (1944). З 1946 г. артыкулы і нарысы С. Кухарава рэгулярна друкуюцца на старонках "Чырвонай змены" і іншых рэспубліканскіх выданняў. Яго творы прысвечаны пераважна беларускай вёсцы, яе працаўнікам. У аповесці "Бацькавічы" ён апавядае пра жыццё сваіх землякоў напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны. Сцяпан Кухараў з радасцю сустракаўся з землякамі, наведваў родную сядзібу. Заўсёды прывозіў свае творы, якія дарыў Стайкаўскай бібліятэцы. Пасля таго, як Стайкаўская сельская бібліятэка была ліквідавана, некаторыя кнігі Сцяпана Кухарава з подпісам аўтара былі перададзены ў дар Ленінскай сельскай бібліятэцы, дзе і знаходзяцца зараз.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: