Імя на беларускай мове:   Шабалтас Васіль Канстанцінавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (15.08.1936, в. Курыцічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць – 2015)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шабалтас Василий Константинович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Беларускі пісьменнік Васіль Канстанцінавіч Шабалтас нарадзіўся на Гомельшчыне. Малалетнім хлопчыкам разам з сям’ёй быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вызвалення скончыў школу, вучыўся добра, многа чытаў. Спрабаваў пісаць вершы яшчэ ў школе. Першы верш быў надрукаваны ў газеце "Піянер Беларусі". Пераехаў у Расію, дзе паступіў у Маскоўскі політэхнічны тэхнікум, потым – на завочнае аддзяленне Маскоўскага палітэхнічнага інстытута. Працаваў галоўным канструктарам на швейнай фабрыцы. У 1960-1983 гг. жыў і працаваў на Браншчыне, у г. Новазыбкаве. Першыя апавяданні з’явіліся ў раённай газеце і абласной "Брянский рабочий". У 1981 г. выходзіць у свет зборнік "Знакомство", сярод аўтараў якога і В. Шабалтас. У 1983 г. выйшаў асабісты зборнік апавяданняў і аповесцей В. Шабалтаса "Экзамен". З 1983 г. жыве ў Асіповічах. Надрукаваў каля 50 апавяданняў і гумарэсак на літаратурнай старонцы Асіповіцкай раённай газеты "Запаветы Леніна". У 1993 г. стаў членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. У 1994 г. у свет выходзіць яго кніга "Плата за страх". У 1999 г. у часопісе "Маладосць" друкуецца яго аповесць "Чорны дым", у 2000 г. – апавяданні: "Вяртанне", "Боль у кожнага свой", "Танцы ў санаторыі", "Залаты пляж". У першым паўгодзі 2004 г. на старонках часопіса "Полымя" ўбачылі свет яго аповесці "Душагуб", "Чужое сонца". Асноўная тэматыка творчасці В. Шабалтаса – памяць аб вайне, лёс чалавека, жыццёвыя абставіны, у якія трапляе чалавек. Асобнымі выданнямі у апошнія гады выйшлі кнігі "Душагуб", "Белобок", "Злой дух".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: