Імя на беларускай мове:   Скарынкін Іван Яфімавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (26.11.1919, в.Тратнае, Клімавіцкі раён, Магiлёўская вобласць – ??.??.??).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1985). Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркi, Айчыннай вайны II ступенi, медалямi.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Скоринкин Иван Ефимович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Іван Яфімавіч Скарынкін – паэт, празаік, член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў літсупрацоўнікам дывізійнай газеты "Красный кавалерист", спецкарэспандэнтам газеты "Знамя победы" (Паўначная група войск), начальнікам аддзела газеты Беларускай ваеннай акругі "Во славу Родины", старшым рэдактарам выдавецтва "Беларусь". Выступаў у друку з мастацкімі творамі з 1950 г. (газета "Во славу Родины"). Аўтар кніг нарысаў "Завещано отцами", "О чем шумят сосны", аповесці "Право вести в бой", дакументальных аповесцей "Крепче стали", "Тугие ветры", "В дымке полигонной", "Резерв комбата". Асноўная тэматыка творчасці – мужнасць і гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны, мірныя будні савецкіх воінаў. У сваiх творах ён з зайздросным пастаянствам звяртаўся да мiнулага i сучаснага Савецкай Армii, апяваў яе ратныя подзвiгi, раскрываў праблемы мiрных будняў вайскоўцаў. Ведаючы армейскую рэчаiснасць, прафесiянальна здолеў стварыць цiкавыя вобразы радавых воiнаў, афiцэраў, у тым лiку i свайго земляка – генерала армii I. I. Гусакоўскага.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: