Імя на беларускай мове:   Жэбіна Тамара Вітальеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (17.08.1937 в. Траўна, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 04.11.2015).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменніца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаурэат прэмii iмя Аляксея Пысiна (2011).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Жебина Тамара Витальевна
Псеўданімы:   Алена Лясная
Творчасць:   Першы верш напісала ў 36 гадоў. Акрамя вершаў, піша казкі, гумарэскі, апавяданні. Друкавалася ў раённай газеце "Чырвоны сцяг", абласной "Магілёўская праўда", рэспубліканскіх "Сельская газета", "ЛіМ", часопісе "Работніца і сялянка". У 1993 г. яе творы былі змешчаны ў зборніку "Дняпроўскія хвалі". Як прыпамінае Тамара Вітальеўна, упершыню вершаваныя словы пачалі складвацца ў радкі гадоў у трыццаць пяць. Менавіта тады тонкая, лірычная натура жанчыны адчула патрэбу на паперы выкласці тыя іскаркі радасці і акрыленасці, перапаўняўшыя душу, пасля залічэння яе студэнткай Магілёўскага культурна-асветніцкага вучылішча. Па шэрагу прычын закончыць адукацыю ў навучальнай установе не давялося, але жаданне з усім светам падзяліцца і радасцю, і болем, ідучымі ад самага сэрца, жыве ў свядомасці вясковай паэтэсы да гэтых дзён, нягледзячы на дзесяцігоддзі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: