Імя на беларускай мове:   Пукілаў Аляксандр Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (12.09.1953, в. Папаратка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць – 20 красавіка 2021).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, бард.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Пукилов Александр Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Пукілаў Аляксандр Іванавіч – паэт, бард. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў дырэктарам Мілаславіцкага сельскага Цэнтра культуры. Вясковы хлопец, ён душой і сэрцам прыкіпеў да вёскі, родных краявідаў, сялянскага побыту. І вершы, і песні яго такія — пра аднавяскоўцаў, пра сялянскую працу, пра Радзіму. І, вядома, пра каханне, пра гэтае сапраўднае і святое пачуццё. У сэрцы паэта болем адгукаюцца Афганская вайна і Чарнобыльская трагедыя. Осень серыми дождями нас окутала. Счастья дни и дни печали перепутала. Закружился лист осенний раньше времени, Холодами нас пугая, переменами. Так і хочацца не прачытаць, а менавіта праспяваць гэтыя цудоўныя радкі. Настолькі яны прачулыя, меладычныя. І так — кожны верш, на любую тэматыку. У руках таленавітага мужчыны спяваюць розныя музычныя інструменты: гітара і балалайка, гармонік і баян, акардэон. Так, менавіта спяваюць, а не гучаць, бо на іх іграе сапраўдны майстар. Аляксандр Пукілаў са сваімі песнямі не раз станавіўся пераможцам розных конкурсаў – дапамагалі бардаўскае майстэрства і прыродны гумар. Зборнікі яго вершаў маленькія, але ў іх – агромністая душа паэта і чалавека.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: