Імя на беларускай мове:   Пруднікаў Павел Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (14.07.1911, в. Стары Дзедзін, Клiмавiцкі раён, Магiлёўская вобласць – 16.03. 2000, г. Мінск).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, нарысiст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1971). Заслужаны работнiк культуры Беларусi (1992), узнагароджаны прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за кнігу "За калючым дротам" (1995).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Прудников Павел Иванович
Псеўданімы:   П. Буравей, Паўлюк Буравей
Творчасць:   Павел Iванавiч Пруднiкаў – беларускі савецкі паэт, празаік. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў шахцёрам у Данбасе, рабочым на будоўлях Беларусі, старэйшым рэдактарам часопіса "Служба быту Беларусі". Стрыечны брат паэта Алеся Пруднікава. Быў рэпрэсаваны, адбываў тэрмін у ГУЛАГах Далёкага Усходу і Поўначы. У 1945 г. атрымаў вызваленне. У 1956 г. рэабілітаваны. Першы верш "На вакацыi" надрукаваў у 1930 г. у газеце "Пiянер Беларусi". У 1932 г. выйшла першая кнiга яго вершаў "Песнi грузчыкаў" у суаўтарстве. Асноўны яе лейтматыў – услаўленне ўдарнай працы, працоўнага энтузiязму. Яго раннiм вершам уласцiва патэтыка заклiкаў, лозунгавасць. Пасля доўгага вымушанага перапынку зноў пачаў друкавацца ў 1959 г. Аўтар зборнiкаў паэзii "Час майго нараджэння", "Прысады", "Мая магiстраль", "Заасцер’е", "Заранка", "Познiя ягады". Працоўныя буднi савецкiх людзей, гераiчнае мiнулае краiны, трывога за мiр на зямлi – такiя асноўныя матывы вершаў П. Пруднiкава. Яны вызначаюцца традыцыйным рытмiка-iнтанацыйным ладам, напеўнасцю, у некаторых вершах адчуваецца ўплыў паэтыкi Я. Купалы. Значнае месца ў яго творчасцi заняла тэма сталiнскiх рэпрэсiй (паэма "Таймыр", напiсаная ў 1975-1987 гг., аповесцi "Яжовыя рукавiцы" (1989), "Пекла" (1991). Дарожны нарыс "Па знаёмых пякучых сцежках" напісаны пасля наведвання месцаў зняволення ў ваколіцах Улан-Удэ. Аўтар успамінаў пра Я. Коласа, З. Бядулю, А. Александровіча, А. Пруднікава, К. Грыневіча, нарысаў, публiцыстычных артыкулаў, рэцэнзій. На вершы П. Пруднiкава "Першамайская" i "У паходы" напiсаў песнi Ю.Семяняка.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: