Імя на беларускай мове:   Новікаў Іван Рыгоравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (21.01.1918, в. Незнань, Клiмавiцкі раён, Магiлёўская вобласць – 22.02.2001, Мінск, пахаваны ў Мінску, на Усходніх могілках).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаiк, журналiст, грамадскі дзеяч.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусi (1961), Саюза журналiстаў Беларусi (1958), заслужаны дзеяч культуры Беларусi (1967), лаўрэат прэмii iмя Я. Коласа (1965) за дакументальную аповесць "Дарогi скрыжавалiся ў Мiнску", Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Лепяшынскага (1968) за дакументальную аповесць "Тварам да небяспекi", Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1974) за сцэнарый шасцiсерыйнага тэлефiльма "Руiны страляюць…", лiтаратурнай прэмii iмя Фадзеева (1980) за трылогiю "Мiнскi Фронт". Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Знак Пашаны, медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Новиков Иван Григорьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Iван Рыгоравiч Новiкаў – беларускі савецкі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч культуры БССР (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзiўся на Магілёўшчыне. Дэбютаваў вершамi ў раённай газеце ў 1935 г. Прафесiйную лiтаратурную працу пачаў з нарысаў. Першым значным творам была дакументальная аповесць "Сэрца iнакш не можа" пра Веру Харужую. У 1959 г. пачаў працаваць над кнiгай "Руiны страляюць ва ўпор" – пра Мiнскае падполле. Дакументальная аповесць вярнула з небыцця iмёны герояў падполля, пяцi з якiх пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, рэабiлiтаваны многiя савецкiя патрыёты. Далейшая распрацоўка гэтай тэмы знайшла працяг у дакументальных аповесцях "Дарогi скрыжавалiся ў Мiнску", "Да свiтання блiзка", у гiстарычных нарысах "Бяссмерце Мiнска" i "Мiнск – горад- герой". Выдаў нарысы "Палескае золата", "Побач сябры" i iнш. У першым мастацкiм творы – рамане "Ачышчэнне" – падзеi падаюцца ў некалькiх планах: раскрываецца працэс пошукаў герояў гарадскога падполля i дзейнасць самога падполля, паказваецца ваеннае мiнулае журналiста Караневiча i яго жонкi Нiны, работа карэспандэнта Караневiча ў пасляваенны час. Пiсьменнiк даследуе, як ствараецца "кульцiк" мясцовага дзеяча, якi падмiнае пад сябе ўсё, што стаiць на шляху стварэння гэтага "кульцiка", ганьбiць iмёны герояў, фальсiфiкуе iх дзейнасць.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: