Імя на беларускай мове:   Варонін Барыс Парфір’евіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (??.??.1936, г. Рослаўль, Смаленская вобласць, Расійская Федэрацыя – 2019).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Воронин Борис Порфирьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Барыс Парфір’евіч Варонін – паэт. Нарадзіўся на Смаленшчыне, працаваў настаўнiкам бiялогii Краснагорскай сярэдняй школы Бранскай вобласцi, выкладчыкам агранамii ў Клiмавiцкiм сельскагаспадарчым тэхнiкуме. Вершы пачаў пiсаць яшчэ ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Друкуецца на старонках Клімавіцкай раённай газеты "Родная нiва". У абласной друкарнi выдадзены зборнiк вершаў "От всего сердца". Зборнік налічвае каля чатырох дзесяткаў вершаў, які складаецца з пяці раздзелаў: "Маленства, абпаленае агнём", "Напевы юнацтва", "Рэха вайны", "Жыццё ідзе", "Роздум". Тут і шчыры роздум аўтара пра сапраўднае шчасце, пра школьнае сяброўства, пра рыбалку, пра родны гарадок, пра самага дарагога чалавека – матулю, вядома, пра каханне. Малюнак у творах Барыса Вароніна заўсёды яркі, бо непрыдуманы. Шмат пісаў пра ваеннае ліхалецце. У 2001 г. асобным выданнем выйшла паэма "В добрый путь".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: