Імя на беларускай мове:   Пруднiкаў Алесь Трафiмавiч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (14.04.1910, в. Стары Дзедзін, Клiмавiцкі раён, Магiлёўская вобласць – 05.08.1941, загінуў каля в. Утукі, Кандапожскі раён, Карэла-Фінская ССР).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Прудников Алесь Трофимович
Псеўданімы:   Алесь Усходний; Алесь Усходні
Творчасць:   Алесь Трафiмавiч Пруднiкаў – паэт, журналіст. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Стрыечны брат пісьменніка Паўла Пруднікава. Працаваў рабочым, стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, рэпарцёрам БелТА, супрацоўнікам клімавіцкай раённай газеты "Камуна", настаўнікам у Пятроўскім раёне Карэльскай АССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Творчую дзейнасць пачаў у 1926 г. Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1930 г. На жаль, архіў паэта загінуў у полымі вайны. Вершы яго раскіданы па старонках беларускіх і расійскіх газет. У 1932 г. асобным выданнем выйшла яго невялікая паэма "Зямныя зоры". Падборка вершаў размешчана ў зборніку "Крывёю сэрца". Вершам А. Пруднікава ўласціва публіцыстычная накіраванасць, узнёсласць. Паэт не парывае сваей кроўнай сувязі з вёскай, але ўжо адчувае сябе і часцінкай мітуслівага горада, зачароўваецца яго працоўным рытмам. У вершах ён імкнуўся адлюстраваць час, і калі не заўсёды ўдавалася гэта зрабіць, то віной таму былі тагачасныя жыццёвыя абставіны. Паэтычнае майстэрства расло, паэт быў на ўздыме, але здзейсніць задуманае яму не было дадзена лёсам. Паэт загінуў на фронце ў 1941 г.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: