Імя на беларускай мове:   Шкірманкоў Фелікс Уладзіміравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.05.1926, г. Слаўгарад, Магілёўская вобласць – 4.01.2021)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007). Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, медалямі "За адвагу", "Партызану Айчыннай вайны" І ступені, "За Перамогу над Германіяй".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шкирманков Феликс Владимирович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў – паэт, празаік, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў Слаўгарадзе ў сям’і служачага. Скончыў у Магадане курсы тэхнікаў-геолагаў (1952), горны факультэт Усесаюзнага завочнага інстытута горада Масквы (1972). З 1951 г. працаваў геолагам, начальнікам геолагаразведачнай партыі на Калыме, паўвостраве Чукотка, узбярэжжы Ахоцкага мора (Расія). У 1979 г. вярнуўся на радзіму. У 1989 г. абраны старшынёй грамадскай камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы. Працаваў загадчыкам аддзела ў раённай газеце "Ленінскае слова" (1989—1990). У 1991—1995 гг. – старшыня Слаўгарадскага гарадскога Савета дэпутатаў. Друкавацца Ф.У. Шкірманкоў пачаў у часопісах "Полымя" і "Нёман", штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва". У 1990 г. у выдавецтве "Юнацтва" выйшла кніжка апавяданняў для дзяцей "Кто обидел медведя?" (на рускай мове). У сакавіку 1995 г. да 50-годдзя Вялікай Перамогі ў выдавецтве "Беларусь" выйшла дакументальная аповесць "Выпрабаванне" аб баявой дзейнасці партызанскай брыгады імя Л.М. Даватара ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 2004 г. у Магілёўскай абласной тыпаграфіі імя С. Собаля выйшла першая маленькая кніжачка вершаў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту на беларускай мове "Незвычайны каляндар". Далей былі кнігі прозы і паэзіі. Усяго выдадзена дваццаць кніг. У сваіх творах Ф. У. Шкірманкоў не шукае нейкія надзвычай арыгінальныя, модныя зараз тэмы. У яго пільным паэтычным зроку заўсёды знаходзяцца самыя звычыйныя людзі – вяскоўцы, жыхары мястэчак, невялікіх беларускіх гарадоў. Суайчыннікаў ён паказвае ў сям’і, на працы, у краме і аптэцы, у вулічнай мітусні. З вялікай замілаванасцю піша аўтар пра беларускіх жанчын – бабуль, маці, сясцёр, каханых, якія сваёй непаўторнай прыгажосцю, неймавернай цярплівасцю, трываласцю, выключнай сардэчнасцю, душэўнасцю трымаюць на плыву само айчыннае жыццё, цягнуць нітачку нашага роду ў Вечнасць. У вершах Ф. У. Шкірманкова маецца грамадзянская, патрыятычная перакананасць, шчаслівы сплаў думкі і споведзі, спагадлівая душэўная цеплыня, вясёлыя інтанацыі, дабразычлівы гумар, а ў цэлым – ненавязлівы, надзвычай неабходны сёння нашаму грамадству гуманістычны і аптымістычны пафас.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: