Імя на беларускай мове:   Пехцераў Iван Ягоравiч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (08.01.1938, в. Недзведзь, Клiмавiцкі раён, Магiлёўская вобласць – 09.02. 2013, г. Магілёў).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама "Чалавек года" (2002), прэміі Магілёўскага гарвыканкама "Дасягненне" (2012), літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Аляксея Пысіна (2010).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Пехтерев Иван Егорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Iван Ягоравiч Пехцераў – паэт, празаік Беларусі і Расіі, спявак Прыдняпроўя, сын зямлі Магілёўскай. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў у горадзе Калагрыва Кастрамской вобласці ў раённай газеце, затым на радыё і тэлебачанні ў горадзе Ухта, што ў рэспубліцы Комі, у сродках масавай інфармацыі Магілёўшчыны, абласным цэнтры народнай творчасці. Яго верш "Камсамольскі білет" быў надрукаваны ў 1954 г. ў рэспубліканскай газеце "Піянер Беларусі". Гэта акрыліла аўтара. З таго часу стаў выступаць на старонках гэтай газеты, а потым і "Зорьки" з вершамі і карэспандэнцыяй пра жыццё роднай школы. Гэта вызначыла будучую прафесію паэта. На Поўначы выйшлі яго кніжкі: "В краю таёжном" і "Перекличка", напісаныя ў суаўтарстве і асобная "Лебеди летят на Север". Друкаваўся ў часопісах і газетах Расіі і Беларусі: "Огонек", "Народное творчество", "Север", "Культура", "Алеся", "Неман", "Правда", "Сельская жизнь", "Белорусская нива", "Знамя юности", "Литературная Россия" і іншых. У 1983 г. у выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшаў зборнік вершаў "Добрыми глазами", дзе змешчана падборка вершаў І. Пехцерава "Обострённым сегодняшним зрением". Іван Пехцераў з’яўляецца аўтарам 14 кніг вершаў і паэм, двух мастацка-дакументальных аповесцей "Мертвые сраму не имут" пра ваенныя дзеянні на Сожскім рубяжы ў ліпені 1941 г., і "Небесные братья" аб пабрацімах лётчыкаў-франтавікоў. Спявак лугоў, лясоў, прыроды і сваёй Айчыны, Іван Пехцераў па-майстэрску валодаў словам, якое браў з чыстых крыніц творчасці беларускага і рускага народаў. Амаль у кожным яго радку – эпітэт, метафара або параўнанне, а таксама іншыя сродкі, якія ўзмацняюць вобраз. Іван Ягоравіч жыў і тварыў шчыра і шырока. Ён быў прынцыповы і меў поўнае права сказаць: "Честь имею!". Я весь характером в отцовский род, Точней в отца. Он шел всегда вперед, Хотя могли намять ему бока. Он не боялся никаких дорог И преклонить колени мог Пред Богом перед знаменем полка. На вершы І. Пехцерава кампазітарамі Расіі і Беларусі напісана больш за 100 песень.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: