Імя на беларускай мове:   Рубанаў Уладзіслаў Якаўлевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (15.12.1952, в. Аляксандраўка-1, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць – 21.07.1994, пахаваны ў Мінску).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1982), лаўрэат літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа (1990).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Рубанов Владислав Яковлевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Уладзіслаў Якаўлевіч Рубанаў – празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нарадзіўся ў в. Аляксандраўка-1 Слаўгарадскага раёна ў сям’і настаўніка. Скончыў Аляксандраўскую васьмігодку, Слаўгарадскую СШ (1970), факультэт журналістыкі БДУ (1970-1975). У друку з 1972 г. З 1975 г. працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром старадарожскай раённай газеты "Поступ Кастрычніка", з 1978 г. – у аддзеле прозы часопіса "Полымя", з 1986 г. – загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва "Мастацкая літаратура". Творчай працай У. Рубанаў пачаў займацца з 1976 г. Першая кніга апавяданняў і аповесцей "Вокны без фіранак" выйшла ў 1981 г. Потым "Пахі адталай зямлі" (1984), "Цёплы пух адуванчыкаў" (1987). За аповесць "Таямніца птушынага гнязда" У. Рубанаў атрымаў літаратурную прэмію Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа ў 1990 г. Кніга "Светлы ручай любві" выйшла ў 1990 г., раман "Не аднойчы забіты" ў 1994 г. (Маладосць. 1994. — № 1-2). У сваіх творах У.Я. Рубанаў даследваў жыццё вёскі і горада, духоўны свет сучасніка, імкнуўся паказаць лепшыя традыцыі сялянскага побыту, сцвярджаў высокастаноўчыя рысы характару вяскоўцаў старэйшага пакалення: працавітасць, гаспадарлівасць, любоў і прыхільнасць да зямлі, прыроды. Пісьменнік адчуваў небяспеку духоўнага Чарнобыля ("Замах"), стварыў паэтычны вобраз Мінска ў аповесці "Каштаны". Творы празаіка перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: