Імя на беларускай мове:   Ракаў Віктар Афанасьевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (22.01.1935 в. Целяшы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 10.06.2000).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 г. Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Раков Виктор Афанасьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Ракаў Віктар Афанасьевіч нарадзіўся 22 студзеня 1935 г. у в. Целяшы Слаўгарадскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Скончыў Целяшоўскую СШ (1953), фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педінстытута (1958), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1971). Настаўнічаў у Целяшоўскай (1958-1960), Рэчкаўскай (1960-1965) сярэдніх школах на Магілёўшчыне. Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Магілёўскага раённага радыёвяшчання (1965), загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела шклоўскай раённай газеты "Ударны фронт" (1965-1969), літсупрацоўнікам газеты "Звязда" (1969-1975), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса "Полымя" (1975-1982). З 1982 г. – адказны сакратар часопіса "Полымя". Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца ў студэнцкія гады. Першы верш надрукаваў у газеце "Могилёвская правда" (1956). Паэзія В. Ракава прысвечана вёсцы, бацькоўскай зямлі, сялянскай працы (зборнікі "Вернасць", "Акно ў зялёны сад"). Піша пра пераемнасць пакаленняў ("Пазыўныя", "Песня і памяць", "І сноп, і птах, і я"), пра гераізм нашых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, захапляецца прыгажосцю прыроды, кахання. Тэма любові да Радзімы, вернасці Магілёўшчыне, Прысожжу ("Жыць-палоць"). Пісаў таксама нарысы, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: