Імя на беларускай мове:   Цімінская Марыя Паўлаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (05.07.1937, в. Вялікая Гарожа, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, захавальніца беларускага фальклору.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Дыпламантка рэспубліканскага фестывалю "Звіняць цымбалы і гармонік".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Тиминская Мария Павловна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзілася Марыя Паўлаўна Цімінская на Асіповіччыне. Сведка нямецкай карнай аперацыі 1943 г. Выхаванка Свіслацкага дзіцячага дома з 1946 г. У 1953 г. там жа скончыла сямігодку, праз пэўны час — педагагічны інстытут. 30 гадоў працавала ў Дзераўцоўскай школе. Піша вершы, прыпеўкі, якія сама і спявае, збірае народныя выслоўі. Дыпламантка рэспубліканскага фестывалю "Звіняць цымбалы і гармонік". Выдала зборнік вершаў "На струнах маёй душы", у якім адлюстраваны яе няпросты жыццёвы лёс, боль і радасць, каханне і смутак, замілаванне і любоў да роднае зямлі — шчырыя пачуцці сэрца, якому так хочацца цеплыні…
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: