Імя на беларускай мове:   Масарэнка Алесь (Аляксандр Герасімавіч)
Гады жыцця, месца нараджэння:   (12.04.1938, в. Ходарава, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць – 23.09.2019).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, перакладчык, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1972). Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Масаренко Алесь (Александр Герасимович)
Псеўданімы:  
Творчасць:   Алесь (Аляксандр Герасімавіч) Масарэнка – беларускі празаік, паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Ходарава Слаўгарадскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1956 г. скончыў Целяшоўскую СШ, працаваў інструктарам Слаўгарадскага райкама камсамола (1956-1957), служыў у Савецкай Арміі (1957-1960). Пасля дэмабілізацыі паступіў на беларускае аддзяленне філфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое скончыў у 1966 г. Працаваў выхавацелем Мінскай школы-інтэрната № 13 (1963-1966), рэдактарам аддзела беларускай літаратуры Камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні СМ БССР (1966-1967), загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва газеты "Чырвоная змена" (1967), інструктарам па прамысловаму адлову рачнога бабра Літоўскага заацэнтра (1967-1968), літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і мастацтва" (1968-1969), загадчыкам рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва "Беларусь" (1969-1972), адказным сакратаром часопіса "Полымя" (1972-1974), рабочым у геалагічнай экспедыцыі Забайкалля (1974-1977), рэдактарам аддзела прозы часопіса "Маладосць" (1977-1978), членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі "Беларусьфільм" (1978-1982), загадчыкам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса "Полымя" (1982-1986). З 1986 г. – рэдактар выдавецтва "Юнацтва", з 1989 г. – літкансультант літаб’яднання "Крыніцы" пры "Чырвонай змене". У 1992-1998 гг. – галоўны рэдактар часопіса маладых літаратараў Беларусі "Першацвет". Літаратурную дзейнасць пачынаў з вершаў, якія ўпершыню апублікаваў у 1959 г. Першае апавяданне надрукавана ў 1962 г. У цэнтры ўвагі пісьменніка – праблемы сучаснасці, экалагічныя ("На бабровых тонях"), маральна-этычныя пытанні ("Журавіны пад снегам"). Аўтар рамана "Баргузінскае лета", прысвечанага будаўніцтву Байкала-Амурскай магістралі. Піша нарысы, апавяданні, прысвечаныя надзённым пытанням. Пераклаў на беларускую мову аповесць бурацкага пісьменніка Б. Мунгонава "Чорны вецер".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: