Імя на беларускай мове:   Магдалёў Дзмітрый Пятровіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (02.02.1951, в. Жаролы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Могдалёв Дмитрий Петрович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Магдалёў Дзмітрый Пятровіч нарадзіўся 2 лютага 1951 г. у вёсцы Жаролы Слаўгарадскага раёна. Скончыў Жарольскую пачатковую школу, Кулікоўскую васьмігодку і Слаўгарадскую СШ № 2. У 1968 г. паступіў у Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум, пасля першага курса вучобы – служба ў радах Савецкай Арміі. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў на розных участках работы, завочна скончыў гідрамеліярацыйны факультэт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Зараджэнне яго паэтычнай творчасці адбылося яшчэ ў дзяцінстве, дзякуючы той прыроднай прыгажосці і тым шчырым, добразычлівым людзям, якія жылі побач у родных Жаролах. Д. Магдалёў пачаў друкавацца ў 1980 г. у Краснапольскай раённай газеце "Чырвоны сцяг". Яго вершы з’явіліся і на старонках газет "Магілёўскія ведамасці", "Магілёўская праўда", "Ленінскае слова" і інш. Тэматыка яго вершаў вельмі разнастайная: родны край, родная прырода, каханне, сяброўства. У вершах аб вайне паэт разважае аб каштоўнасці чалавечага жыцця, выступае супраць злых намераў парушыць мір на зямлі. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС паэту прыйшлося пакінуць родныя мясціны і пераехаць на Кругляншчыну, якая стала яго другой Радзімай. У 1996 г. на свет з’явіўся зборнік вершаў круглянскіх паэтаў "Друцкія зарніцы", адным з суаўтараў якога быў і Дзмітрый Магдалёў. Прайшло не так шмат часу, і выйшла ў свет асабістая кніга вершаў "Зямля мая – журба мая, маё каханне…" У вершах "Чарнобыль – апошні ўрок", "Чарнобыльскі след", "Да20-годдзя Чарнобыльскай бяды" гучаць чарнобыльскія матывы. На верш "Зямлякам-чарнобыльцам" А. Бараноўскім была напісана песня, якую часта выконваюць самадзейныя артысты. У 2009 г. выйшаў зборнік "Я прочту, что на сердце написано", у які ўвашлі як новыя вершы, так і вершы з папярэдніх зборнікаў "Зямля мая, журба мая, маё каханне" і "Осенний первый привет".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: