Імя на беларускай мове:   Кузьмянкоў Уладзімір Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.06.1936 в. Устаннае, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць – 2000).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1974 г. Кандыдат гістарычных навук. Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кузменков Владимир Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Кузьмянкоў Уладзімір Іванавіч – беларускі празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Устаннае Слаўгарадскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Пасля заканчэння Рабавіцкай СШ у 1955 г. працаваў у калгасе. У верасні 1955 г. прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у ваенна-паветраных войсках. Пасля звальнення ў запас працаваў рознарабочым на будаўніцтве Ніжнерасцянскай ГЭС, адказным сакратаром казлоўшчынскай раённай газеты "Сцяг перамогі". У 1958 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ, затым працаваў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена". З 1971 г. – адказны сакратар часопіса "Политинформатор и агитатор", з 1974 г. – загадчык аддзела, адказны сакратар рэдакцыі газеты "Звязда", з 1980 г. – рэдактар "Настаўніцкай газеты", з 1987 г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Беларуская мова і літаратура ў школе". Са снежня 1987 г. – старшы навуковы супрацоўнік Мінскай ВПШ, з 1991 г. – галоўны рэдактар газеты "Медицинский вестник". Першы нарыс У. Кузьмянкова надрукаваны ў газеце "Звязда". На старонках рэспубліканскага друку першыя апавяданні ("Бацька" і "Мікіта-чалавек") былі надрукаваны ў 1966 г. У 1972 г. выйшла яго першая кніга апавяданняў "Ішла вясна", дзе паказана пасляваеннае дзяцінства, станаўленне маладога чалавека. Выступаў са шматлікімі артыкуламі і нарысамі, прысвечанымі жыццю і працы нашай моладзі. У сваіх творах аддае перавагу надзённай тэматыцы, у натуральнай і даверлівай манеры апавядання пра шчырасць юнацкага пачуцця, пра светлае ў чалавечай душы. Яго кніга "Услаўляючы дружбу народаў" прысвечана праблемам міжнацыянальных адносін, эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва. Жыве ў Мінску.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: