Імя на беларускай мове:   Мінчанка Мікола Нікіфаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.03.1942, в. Зацішша, Клiмавiцкі раён, Магiлёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаiк, публiцыст, грамадскі дзеяч.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусi, лаўрэат прэмii Ленiнскага камсамола Магiлёўшчыны. Узнагароджаны нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2017).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Минченко Николай Никифорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мiкола Нiчыпаравiч Мiнчанка – паэт, празаiк, публiцыст, грамадскі дзеяч, член Саюза пісьменнікаў Беларусi з 1993 г. Нарадзiўся на Магілёўшчыне, працаваў галоўным рэдактарам Клімавіцкай раённай газеты "Родная ніва". Лiтаратурнай працай займаецца з 1956 г. У абласным i рэспублiканскiм друку змяшчае вершы з 1967 г. Аўтар паэтычных кнiг "Зялёны звон" (1971), "Давер" (1980), "Лiпацвет" (1993), "Маладзiк над Клiмавiчамi" (1996), "Шанц на адкрыццё" (1996). Яго вершы ўвайшлi ў калектыўныя зборнiкi "Галасы Прыдняпроўя", "Адданасць", "Дняпроўскiя хвалi" i iнш. Друкуецца ў часопісах "Полымя", "Маладосць", "Беларусь", у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва" і іншых выданнях. Для вершаваных твораў М. Мiнчанкi характэрны народная напеўнасць, чысцiня гучання. Працоўныя будні сучасніка, хараство айчыннага краю, прыгажосць душэўных памкненняў чалавека – асноўныя матывы яго паэзіі. Рэалiстычная канкрэтнасць назiранняў у ёй гарманiчна спалучаецца з лiрыка-спавядальнай iнтанацыяй. Шматлікія творы Мікалая Мінчанкі прысвечаны маці, сябрам, жыццёвым каштоўнасцям, вечнасці і мудрасці прыроды і яе законаў. І пра што б ні пісаў паэт, кожны яго радок напоўнены светам дабрыні і вялікай любові да жыцця: Маладым – адвечна вышыня. Ім палёт патрэбен жураўліны. А старым – найболей цішыня, Каб паслухаць гаману даліны. Вершы М. Мінчанкі перакладалiся на ўкраiнскую мову.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: