Імя на беларускай мове:   Малаткоў Мiкалай Дзмiтрыевiч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (08. 08.1963, в. Родня, Клiмавiцкі раён, Магілёўская вобласць – 29.09.2009, в. Родня, Клiмавiцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, бард.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Молотков Николай Дмитриевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мiкалай Дзмiтрыевiч Малаткоў – паэт, бард. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў настаўнiкам фiзiчнай культуры, вадзіцелем. Ён быў таленавітым паэтам, пранікнёным і ўдумлівым лірыкам, добрым спартсменам, выдатным паляўнічым. Вершы пачаў пісаць з чацвёртага класа. Аўтар паэтычных зборнікаў "Малинник", "Тополиная слеза", "Сердцу нужен листопад". У альманаху "Охотничьи просторы" змешчаны яго верш "Опять охотничий сезон…" (1996). Да якіх бы тэм ні дакранаўся М. Малаткоў, пра што б ён ні пісаў, гэта заўсёды цікава і ярка, гэта заўсёды хвалюе душу. Мноства вершаў прысвечана роднаму краю. Прырода ў паэта жывая: яна дыхае, усміхаецца, хмурыцца, часам дрэмле, сумуе. Кожны з яго вершаў непаўторны, самабытны і натхнёны, асабліва тыя, дзе галоўная гераіня – жанчына. Вершы Мікалая Малаткова – гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, што прайшлі праз сэрца паэта. Паэт рана пайшоў з жыцця. Але ён паспеў пакінуць нам велізарную колькасць выдатных вершаў: Я подгонял свои года. Куда? Сейчас бы их остановил. Нет сил. И сделать многое хотел Но не успел…
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: