Імя на беларускай мове:   Лапо Iван Мiкалаевiч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (07.07.1957, в. Асмолавiчы, Клiмавiцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза журналiстаў Беларусi.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Лапо Иван Николаевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Iван Мiкалаевiч Лапо – пісьменнік, член Саюза журналiстаў Беларусi. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Закончыў аддзяленне журналiстыкi завочнага факультэта БДУ iмя У. I. Ленiна, рэспублiканскую школу маладых журналiстаў. Працаваў супрацоўнiкам рэдакцыi Клiмавiцкай раённай газеты "Родная нiва". Друкаваўся ў часопiсах "Першацвет", "Маладосць", "Беларуская думка", "Хозяин", "Вожык", калектыўным зборнiку "Дняпроўскiя хвалi", газетах "Магiлёўская праўда", "Зямля i людзi", "Во славу Родины" i iнш. З’яўляецца пераможцам i прызёрам розных творчых конкурсаў – раённых, абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных. У 1997 г. у часопісе "Маладосць" была надрукавана дакументальная аповесць І. Лапо "Было ў маці сямёра дзяцей" аб жыцці і сям’і калгасніцы-ударніцы Хімы Чаркасавай. У 1998 г. быў выдадзены зборнік вершаў і апавяданняў "Папараць кветка", у 2003 г. – краязнаўчы нарыс "Асмолавічы" пра родную вёску аўтара, у 2005 г. – зборнік "Светацень". Творы Івана Лапо – выражэнне глыбокай і трапяткой любові да зямлі, да цудоўнай роднай прыроды, да яе людзей.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: