Імя на беларускай мове:   Кажамяка Аляксей Мартынавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.05.1931, в. Роськаў, Клiмавiцкі раён, Магiлёўская вобласць — 02.02.2021).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусi (2010). Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна (2015).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кожемяко Алексей Мартынович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Аляксей Мартынавіч Кажамяка – Член Саюза пісьменнікаў Беларусi, публіцыст. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Служыў ва Узброеных сілах СССР, падпалкоўнік у адстаўцы. Працаваў на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Клімавіцкага краязнаўчага музея. З 1991 па 1995 г. быў намеснікам старшыні камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі "Памяць" Клімавіцкага раёна. З 1996 г. – намеснік старшыні раённага аб’яднання краязнаўцаў "Спадчына". Цяга да гісторыі прывяла Аляксея Мартынавіча ў рады краязнаўцаў. Першыя працы былі змешчаны ў часопісе "Политический собеседник". Ён з’яўляецца аўтарам шэрага артыкулаў, якія змешчаны ў гістарычна-дакументальных хроніках "Памяць" Клімавіцкага (1995), Касцюковіцкага (2000) і Хоцімскага (2003) раёнаў. Яму належыць брашура "Хроника освобождения Климовщины. Боевые действия войск и работа местных органов власти на территории района осенью 1943 года", выдадзеная ў Магілёве ў 2000 г. Аляксей Мартынавіч – адзін з трох аўтараў-укладальнікаў зборніка "Воспоминания климовчан-остарбайтеров", які вытрымаў ужо два выданні – у 2005 і 2007 гг. У 2008 г. у абласной друкарні імя Спірыдона Собаля выйшла новая кніга Аляксея Кажамякі "Немцы на Климовщине". Тут сабраны ўспаміны клімаўчан, якія перажылі ліхалецце гітлераўскай акупацыі са жніўня 1941 г. па верасень 1943 г. На працягу многіх гадоў пошукавай і літаратурнай працы Аляксей Кажамяка сустрэўся з сотнямі відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны на Клімаўшчыне, удакладняючы прыведзеныя потым у кнігах факты. Была і скрупулёзная праца ў архівах, і з рознымі іншымі гістарычнымі крыніцамі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: