Імя на беларускай мове:   Хурсік Віктар Уладзіміравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (09.05.1953, чыгуначная станцыя Уборак, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Выдавец, журналіст, краязнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Хурсик Виктор Владимирович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Выдавец, журналіст і краязнаўца Віктар Уладзіміравіч Хурсік нарадзіўся на Асіповіччыне. Скончыў політэхнічны інстытут, працаваў канструктарам. Друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе. Доўгі час працаваў у газеце "Звязда". Даследуе дарэвалюцыйную гісторыю Асіповіцкага раёна, мае на гэту тэму публікацыі ў цэнтральнай і мясцовай прэсе: "Род Офенбергаў у гісторыі Беларусі: Уладары фальварка Лочын маёнтка Жорнаўкі" (2002), "Зямля Радзівілаў на Асіповіччыне" (2000), "Паўстанне памяці: З гісторыі Асіповіцкага раёна ад старажытных часоў да 1911 г."(1999). Сябра і адзін з заснавальнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, стваральнік і кіраўнік прыватнага выдавецтва, аўтар дакументальных кніг "Магдалена Радзівіл. Белы лебедзь у промнях славы", "Трагедыя белай гвардыі" (пра час Кастуся Каліноўскага), "Кроў і попел Дражна". Жыве ў Мінску.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: