Імя на беларускай мове:   Прыходзька Пётр Фёдаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.02.1920, в. Альшоў, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць – 30.11.2006, пахаваны ў Мінску).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў (1947). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1985) за зборнік "Парог памяці". Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Приходько Пётр Фёдорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Прыходзька Пётр Фёдаравіч – беларускі паэт і перакладчык, нарадзіўся на Хоцімшчыне ў сялянскай сям’і. У 1936 г. працаваў кіраўніком спраў Хоцімскага райкама камсамола. У гэтым жа годзе апублікаваў у хоцімскай раённай газеце "Калгасная звязда" свой першы верш. У рэспубліканскім друку дэбютаваў у 1937 г. вершам "Першы раз я пайду выбіраць" у газеце "Чырвоная змена". Пасля заканчэння Магілёўскай газетнай партыйнай школы (1938) – адказны сакратар Хоцімскай раённай газеты "Калгасная звязда". У 1939 г., пасля заканчэння Хоцімскай сярэдняй школы, паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М. Кірава ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны час, з 1947 г., працаваў у акруговай газеце "Во славу Родины", іншых ваенных газетах. У першым зборніку вершаў і паэм "Голас сэрца" (1947 і ў наступных зборніках паэзіі — "Ранак над Эльбай", "Салдаты міру", "Цёплы каравай", "Калінавыя зоры", "Плацдарм", "Вішнёвы агонь" і інш., паэт зноў і зноў вяртаецца да перажытага на вайне. У 1956 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў у часопісе "Беларусь" (1953-1954), газетах "Звязда" (1956-1957), "Літаратура і мастацтва" (1957-1961), на Мінскай студыі дакументальных фільмаў (1961-1966), у выдавецтвах "Беларусь" (1967-1972) і "Мастацкая літаратура" (1972-1980). Паэзія П. Прыходзька вельмі асабістая; ёй характэрна натуральнасць і шчырасць праяўлення пачуццяў, публіцыстычная страснасць, эмацыянальнасць, даверлівасць выказвання, хоць і не пазбаўлена яна некаторага налёту дэкларацыйнасці. Дзецям адрасаваны зборнікі: "Сустрэча з маленствам" (1967), "Сын камунара" (1973), "Каляка-маляка" (1981). Паводле народнага падання аб паходжанні назвы мястэчка Хоцімск стварыў паэму "Дар князёўны". Родным мясцінам прысвяціў паэму "3олак над Бесяддзю", многія іншыя творы. Займаўся перакладамі твораў паэтаў народаў СССР.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: