Імя на беларускай мове:   Юркін Іван Захаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (30.03.1949, в. Малуноўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны 20 медалямі,нагруднымі знакамі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровы супрацоўнік контрразведкі Расіі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Юркин Иван Захарович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Юркін Іван Захаравіч – генерал-маёр. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працоўную біяграфію пачынаў з выкладання фізікі і фізкультуры ў Язаўскай васьмігадовай школе Ершыцкага раёна Смаленскай вобласці (1966-1967). Пасля заканчэння БДУ (1972) служыў у Савецкай Арміі на афіцэрскіх пасадах (1972-1974), потым на камсамольскай рабоце, 2-і сакратар Слаўгарадскага райкама ЛКСМБ Магілёўскай вобласці. У органах дзяржаўнай бяспекі з 1976 г. 3 1977 г. – оперупаўнаважаны ва Упраўленні КДБ СССР па Магілёўскай вобласці, у 1982-1989 гг. – начальнік аддзялення па горадзе і чыгуначнай станцыі Крычаў, намеснік начальніка аддзела. У 1989 г. адкамандзіраваны ў Маскву, у цэнтральны апарат КДБ СССР, памочнік начальніка аддзела Упраўлення кадраў, інспектар, потым старшы інспектар Інспектарскага ўпраўлення. 3 1993 г. у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, начальнік Інспекцыі КДБ Рэспублікі Беларусь, потым намеснік начальніка Упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, у 1994-1995 гг. – намеснік старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь. У 1995-1996 гг. у Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь працуе намеснікам міністра – начальнікам крымінальнай міліцыі. 3 1996 г. – першы намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. 3 1997 г. – намеснік старшыні Камітэта па пытаннях бяспекі Саюза (з 2000 – Саюзнай дзяржавы) Беларусі і Расіі. У вольны час генерал КДБ піша кнігі для дзяцей, тэксты песень.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: