Імя на беларускай мове:   Шалак Алена Валер’еўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (19.07.1985, гарадскі пасёлак Хоцімск, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Пераможца Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Дэбют", лаўрэат міжнароднага конкурсу "Дзеці свету пра Казахстан", пераможца Міжнароднага фэсту "Славянское братство без границ" у намінацыі "Аўтарская паэзія".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шалак Елена Валерьевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Шалак Алена Валер’еўна нарадзілася на Хоцімшчыне. Публікавацца пачала на старонках раённай газеты "Шлях Кастрычніка", абласных газет "Магілёўскія ведамасці", "Магілёўская праўда". Дэбютавала ў зборніку "Ад Бога да Надзвіння". Алена Шалак прызнана пераможцай Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Дэбют", з’яўляецца лаўрэатам міжнароднага конкурсу "Дзеці свету пра Казахстан", прымала ўдзел у Міжнародным фэсце "Славянское братство без границ" і ў намінацыі "Аўтарская паэзія" стала пераможцай. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. Куляшова жыве і працуе ў г. Мінску. 3 творчасцю маладой паэткі можна пазнаёміцца ў зборніку вершаў членаў АА "БелТІЗ" "За всё тебя благодарю". З’яўляючыся інвалідам па зроку, Алена не губляе бадзёрасць духу, займае актыўную жыццёвую пазіцыю і ўвесь час знаходзіцца ў пошуку новых рашэнняў. Яе паэтычнае слова гучала на Мінскім гарадскім конкурсе прафсаюзных арганізацый і прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Дзейнасць Алены не абмежавана літаратурна-мастацкай творчасцю. Яна стала лаўрэатам выступленняў жаночага народнага акадэмічнага ансамбля "Легата" класічнай і духоўнай музыкі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: