Імя на беларускай мове:   Савушынская Надзея Феакцістаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (12.09.1936, в. Бяседавічы, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2012).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Совушинская Надежда Феоктистовна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Савушынская Надзея Феакцістаўна нарадзілася на Хоцімшчыне. Пасля заканчэння Хоцімскай сярэдняй школы паступіла ў Мінскае вучылішча харчовай прамысловасці, працавала лабарантам-тэхнолагам на хлебазаводах Магілёўскай вобласці. У 1959 г. паступіла ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі Магілёўскай вобласці. Пасля яе заканчэння працавала ў калгасе "За мір" Брэсцкага раёна, затым – у МВА па птушкагадоўлі г. Мінска. Пісаць вершы пачала з ранняга дзяцінства. Пачынала з прыпевак, песень. У студэнцкія гады друкавалася ў "Студэнцкай газеце". Зараз друкуецца ў газетах "Наша жыццё" Мінскага раёна, "Беларуская ніва", "Мінская праўда".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: