Імя на беларускай мове:   Мінкін Алег Гаўрылавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (31.03.1952, в. Чарняўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1988), член Саюза пісьменнікаў Літвы (1991), лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў "Гліняны Вялес" за кнігу вершаў "Пенаты" (2007).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Минкин Олег Гаврилович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мінкін Алег Гаўрылавіч – беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся на Хоцімшчыне. Вучыўся ў Хоцімскай васьмігадовай школе-інтэрнаце. Дзесяты клас скончыў у Бабруйскай школе-інтэрнаце № 1. У 1969 г. паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут. Пасля двухгадоў вучобы перавёўся на факультэт электрыфікацыі Маскоўскага інстытута інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці (1971-1975 гг.). Атрымаў спецыяльнасць інжынера-электрыка, накіраваны майстрам ва Улан-Удэ, у тэхкалону № 56. Працаваў электрамантажнікам, майстрам па будаўніцтве электрападстанцый. 3 Бураціі вярнуўся на Беларусь. 3 1977 г. працаваў інжынерам ў сістэме "Галоўтранснафта", у тым ліку начальнікам брыгады на поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск); з 1981 г. – інжынерам у Брэсце. 3 1991 г. жыве і працуе ў Вільнюсе. 3 1998 г. – рэдактар газеты беларусаў Літвы "Рунь". Друкуецца з 1980 г. Першы зборнік вершаў "Сурма" выйшаў у 1985 г. Тады ж у зборніку п’ес "Крынічка" надрукавана яго п’еса-казка "Як Лыска ваўком быў". Паэзія А. Мінкіна вызначаецца адметнай паэтычнай пластыкай, сталым поглядам на свет з яго складанымі праблемамі. Гэта паэт-наватар, але яго "наватарства глыбока схавана ў нацыянальнае, традыцыйнае" (Д. Бічэль-Загнетава). Пераклаў вершы Ц. Норвіда, Б. Лесьмяна, Л. Стафа, П. Грабоўскага.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: