Імя на беларускай мове:   Транін Юрый
Гады жыцця, месца нараджэння:   (09.03.1954, Якутыя).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Транин Юрий
Псеўданімы:   Раман Шыханскі
Творчасць:   Юрый Транін (Раман Шыханскі) нарадзіўся ў Якутыі. У Беларусь прыехаў разам з бацькамі на ўсесаюзную будоўлю Асіповіцкага кардонна-руберойдавага заводу ў 1972 г. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Доўгі час працаваў на Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў. Асіповічы сталі Юрыю другой радзімай. Менавіта тут нарадзіліся першыя вершаваныя радкі. Так і з’явіўся на паэтычнай небасхіле Раман Шыханскі. Гэты псеўданім аўтар узяў сабе не з-за надуманай прыгажосці, а таму, што гэта імя яму прыснілася разам з адным з першых вершаў. Творчы чалавек мае права на імправізацыю. Раман піша не толькі вершы, але і прозу, а падчас адпачынку ад сур’ёзных тэм прыдумвае анекдоты. Стаў членам Беллітсаюза "Полоцкая ветвь", старшынёй яго Асіповіцкага аддзялення. Аўтар кніг "Мания", "Золотой зуб", "Ледяная игла", "Сирота бесприютная", "Провинциальный философ". Піша на рускай мове.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: