Імя на беларускай мове:   Карпенка Міхаіл Фядотавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (11.07.1930, в. Максімаўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць – 15.04.2006).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1980), член Саюза журналістаў СССР, заслужаны работнік культуры Туркменскай ССР (1990). Узнагароджаны двума Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнай Рады Туркменскай ССР, двума медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Карпенко Михаил Федотович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Карпенка Міхаіл Фядотавіч – беларускі паэт. Нарадзіўся на Хоцімшчыне. Скончыў Гродзенскае культурна-асветнае вучылішча, працаваў дырэктарам Хоцімскага раённага Дома культуры. 3 1951 г. супрацоўнік абласной газеты "Магілёўская праўда", потым карэспандэнт, літкансультант газеты "Піянер Беларусі" ў Мінску, адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні Мінскага педінстытута. У 1954 г. накіраваны на вучобу ў Маскву ў Цэнтральную камсамольскую школу пры ЦК ВЛКСМ. 3 1957 г. у г. Ашхабадзе, адказны сакратар газеты "Комсомолец Туркменістана", намеснік рэдактара газеты "Чарджовская правда". 3 1959 г. рэдактар газеты "Знамя труда" ў г. Краснаводску, з 1971 г. рэдактар абласной газеты "Ташаузская правда" ў г.Ташауз (Туркменістан). У 1965 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у Маскве. У друку выступае з 1949 г. Займаўся М. Карпенка і мастацкім перакладам. На рускую мову ён перавёў шэраг вершаў туркменскіх, узбекскіх, каракалпацкіх, украінскіх і беларускіх паэтаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: