Імя на беларускай мове:   Брайцаў Якуб Раманавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (19.02.1861, в. Забялышына, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць – 02.03.1931, пахаваны ў в. Забялышына).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, драматург, паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Брайцев Якуб Романович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Брайцаў Якуб Раманавіч – беларускі празаік, драматург, паэт. Нарадзіўся на Хоцімшчыне. Скончыў Клімавіцкае павятовае вучылішча. З другой палавіны 1880-х жыў у Маскве. У гэты перыяд пачаў сваю літаратурную дзейнасць. З 1917 г. сакратар Забялышынскага валаснога выканкама, потым павятовы пракурор Клімавіцкага павета. У 1925 г. па стане здароўя пераехаў у в. Забялышына, дзе ў школе выкладаў курс земляробства. У 1920-я – супрацоўнік "Крестьянской газеты" (Масква). Член Усерасійскага саюза сялянскіх пісьменнікаў. Галоўная тэма творчасці — лёс беларускага сялянства, яго бяспраўнае становішча ў часы прыгонніцтва (апавяданне "Дудалёва лаза" (1884), апублікаванае ў 1966), побыт і працэсы сацыяльнага расслаення ў беларускай вёсцы 2-й палавіны ХІХ-пачатку ХХ ст. (аповесць "Багацеі" (1889); апавяданне "Бяда цыгана" (1905), жыццё ў савецкі час (верш "Дудка" (1920). У аповесці "Няўдашачка Анюта" (1887), апавяданнях "Старая вёска", "Юда" (1899) адлюстравана непрыняцце бездухоўнасці існуючага ладу. 1905-1906 гг. увайшлі ў жыццё Я. Брайцава актыўнай падтрымкай рэвалюцыйных выступленняў, надзеяй на вялікія перамены. Менавіта ў гэты перыяд ён прыступіў да стварэння першага беларускага рамана на русскай мове "Сярод балот і лясоў". У яго аснову пакладзены рэальныя падзеі, звязаныя з рэвалюцыяй 1905 г., дзейнасцю атрада рэвалюцыянера-экспрапрыятара А. Савіцкага). Завяршыў яго Я.Р.Брайцаў у 1916 г. У пасляваенны час сын пісьменніка прафесар Маскоўскага медыцынскага інстытута В.Я. Брайцаў перадаў у ЦДАМЛіМ БССР архіў Я. Брайцава, у тым ліку рукапісы многіх яго неапублікаваных твораў. У 2013 г. у выдавецтве "Регистр" выйшаў зборнік твораў Якуба Брайцава "Сярод балот і лясоў". Кніга вяртае імя выдатнага пісьменніка Якуба Брайцава ў кантэкст рускамоўнай літаратуры Беларусі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: