Імя на беларускай мове:   Аляксандрын Аляксандр Анатольевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (02.01.1983, г. Свярдлоўск, Украіна, Луганская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, драматург.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Пераможца рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў "Дзень Зямлі" (2001), "Дэбют" (2003), прызёр абласнога літаратурнага конкурсу, прысвечанага К. Сіманаву (2011). На абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг" узнагароджаны Дыпломам другой ступені (2013). Прымаў удзел у IV рэспубліканскім літаратурным конкурсе "Мы рождены для вдохновенья", які праводзіўся ў рамках V Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь (2013). Узнагароджаны Дыпломам за 2-ое месца ў Міжнародным літаратурным конкурсе, прысвечаным памяці пісьменніка Канстанціна Сіманава і 70-ддзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2014).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Александрин Александр Анатольевич
Псеўданімы:   Алесь Лесін
Творчасць:   Аляксандрын Аляксандр Анатольевіч нарадзіўся на Украіне. У 1992 г. з сям’ёй пераехаў у Беларусь. Працаваў фотакарэспандэнтам хоцімскай раённай газеты "Шлях Кастрычніка". Дэбютаваў у зборніку "Ад бога да Надзвіння". Вершы друкаваліся ў раённай газеце "Шлях Кастрычніка", абласной газеце "Магілёўскія ведамасці", часопісе "Першацвет", калектыўным зборніку "Прыдняпроўе" (2012). Пераможца рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў "Дзень Зямлі" (2001), "Дэбют" (2003), прызёр абласнога літаратурнага конкурсу, прысвечанага К. Сіманаву (2011). На абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг" узнагароджаны Дыпломам другой ступені (2013). Прымаў удзел у IV рэспубліканскім літаратурным конкурсе "Мы рождены для вдохновенья", які праводзіўся ў рамках V Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь (2013). Па п’есах А. Аляксандрына пастаўлена пяць спектакляў народнага аматарскага тэатра "Прамень".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: