Імя на беларускай мове:   Казакоў Валерый Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (26.10.1952, в. Гарбавічы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, паэт, крытык, публіцыст
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі, сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі, член Саюза журналістаў, лаўрэат Літаратурнай Прэміі імя А. Грыбаедава за кнігу "Прогнутые небеса" (2009), лаўрэат Міжнароднай Прэміі імя В. Пікуля за раман "Цень гобліна" (2009), лаўрэат Вялікай літаратурнай прэміі за кнігу прозы "Записки колониального чиновника". Кандыдат сацыялагічных навук. Палкоўнік запасу. Узнагароджаны трыма ордэнамі, шматлікімі медалямі і знакамі. У 2018 годзе імя В.М. Казакова ўнесена ў Памятную кнігу ганаровых грамадзян горада Магілёва, а яго імянная зорка ўрачыста адкрыта на плошчы Зорак па вул. Ленінскай.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Казаков Валерий Николаевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Валерый Казакоў нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння школы працаваў на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе. Пасля службы ў арміі закончыў Вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, затым – Літаратурны інстытут імя М. Горкага. Працаваў ваенным карэспандэнтам газеты "Красная Звезда". З 90-х гадоў XX cт. пісьменнік жыве ў Маскве. Пасля звальнення ў запас працаваў у Расійскім Саюзе ветэранаў Афганістана, Савеце бяспекі Расійскай Федэрацыі, Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Зараз В. Казакоў – дзеючы дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі, памочнік паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расіі па Ўсходне-Сібірскай федэральнай акрузе. Паспяхова сумяшчае дзяржаўную службу і літаратурную творчасць. Піша вершы, прозу і публіцыстыку. Першую кнігу выдаў у 2006 г. Друкаваўся ў часопісах "Молодая гвардия", "Москва", "Сибирские огни". Мастацкая праўда, грамадзянская мужнасць, метафарычнасць і душэўнасць запамінальна адрозніваюць творы земляка.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: