Імя на беларускай мове:   Кавалёў Павел Нiчыпаравiч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18(05). 11.1912, в. Склiмiн, Клiмавiцкі раён, Магiлёўская вобласць – 02.09.1995).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаiк, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусi (1945), адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, заслужаны работнік культуры Беларускай ССР(1978). Узнагароджаны ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга i Айчыннай вайны 2-й ступенi, двума ордэнамi "Знак Пашаны", медалямi, шасцю Ганаровымi граматамi Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Тувiнскай АССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ковалев Павел Никифорович
Псеўданімы:   Янка Бярозка; П. Віхроў; Паўлюк Купалін
Творчасць:   Павел Нiчыпаравiч Кавалёў – беларускі празаік, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў настаўнiкам Пожарскай пачатковай школы Клiмавiцкага раёна, затым сакратаром Клiмавiцкай раённай газеты "Камуна". У 1932 г. быў пераведзены ў Смалявiцкую газету "Шлях калектывiзацыi", адкуль пайшоў вучыцца ў Камунiстычны iнстытут журналiстыкi (закончыў у 1936 г.). Затым накiраваны ў газету "Звязда", дзе быў лiтработнiкам, загадчыкам аддзела культуры, а на пачатку вайны сакратаром. У 1940 г. уступiў у КПСС. З 1941 па 1943 г. працуе сакратаром рэдакцыi газеты "Савецкая Беларусь" (знаходзiлася ў Маскве). У 1943 г. быў адклiканы на работу ў Цэнтральны штаб партызанскага руху, дзе служыў старшым памочнiкам начальнiка аддзялення друку да 1944 г. Пасля расфармiравання штаба быў памочнiкам начальнiка першага сакратара ЦК КП(б)Б. З 1946 г. – адказны сакратар праўлення Саюза пiсьменнiкаў БССР. З 1955 па 1967 г. – галоўны рэдактар часопiса "Вожык". З 1967 па 1972 г. – галоўны рэдактар часопiса "Полымя". У складзе дэлегацыi Беларускай ССР прымаў удзел у рабоце ХХI сесii Генеральнай Асамблеi ААН (1966 г.). Першыя нарысы П. Кавалёва былі надрукаваны ў Клiмавiцкай газеце "Камуна" (1929). У 1930 г. яго першы верш "Жыццё iмчыцца" змясцiла рэспублiканская газета "Пiянер Беларусi" (публiкацыi не выяўлены). Да вайны пераважна выступаў у друку з вершамi, нарысамi i артыкуламi. У ваенны час найбольш выявiў сябе як нарысiст (публiкацыi ў "Савецкай Беларусi"). У 1945 г. выдаў кнiгу апавяданняў i нарысаў "Прага бою", аднаактныя п’есы "Подзвiг", "Родная кроў", дзе паказаў героiку Вялiкай Айчыннай вайны. У творах на сучасную тэматыку ўзнiмае маральна-этычныя праблемы, iмкнецца да стварэння паўнакроўных характараў, дакладнасцi псiхалагiчнай матывiроўкi ўчынкаў. Пiсаў творы для дзяцей. Найбольш значныя творы П. Кавалёва – аповесцi "Падзенне Хвядоса Струка", "Дзень першы, ноч апошняя", "Пакiнь нас, трывога". Выступаў у жанры сатыры i гумару. Творы П. Кавалёва перакладалiся на рускую, украiнскую i iншыя мовы.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: