Імя на беларускай мове:   Кавалёў Мікалай Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.06.1935, в. Вялікі Мох, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ковалев Николай Николаевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мікалай Мікалаевіч Кавалёў – паэт. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў выкладчыкам. Доўгі час жыў і працаваў у Расіі, Украіне. Імкненне ўзняцца на літаратурны Алімп ён прыняў ужо ў сталым узросце. Мае некалькі зборнікаў вершаў. Першая паэтычная кніга "Откровение" была выдадзена ў 2003 г. Друкуе свае вершы на старонках Клімавіцкай газеты "Родная ніва". Спрабуе сябе аўтар і ў прозе. Творы паэта — яркія, рэалістычныя. У іх спалучаецца героіка-патрыятычная тэматыка з лірыкай і рэаліямі сучаснага жыцця. Аўтар шчыра, па-бацькоўску, з вышыні пражытых гадоў і набытага вопыту, звяртаецца да маладога пакалення з заклікам любіць Радзіму, свой край, прыроду, быць дастойнымі людзьмі. Яго трывожаць падзеі ў свеце і дабрабыт малой радзімы. Займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Часта сустракаецца з моладдзю на розных мерапрыемствах, дзе ў размовах "за жыццё" імкнецца давесці да падрастаючага пакалення неабходнасць весці здаровы лад жыцця, знайсці ў жыцці сваё пачэснае месца.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: