Імя на беларускай мове:   Загорскі Уладзімір Іосіфавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.10.1954, в. Юшкавічы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Загорский Владимир Иосифович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Уладзімір Іосіфавіч Загорскі – паэт. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Працаваў інструктарам, загадчыкам арганізацыйнага аддзела райкама ЛКСТБ, інструктарам райкама КПБ, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Клімавіцкім аграрным каледжы. Вершы, апавяданні, гумар з’яўляюцца пастаяннымі спадарожнікамі творчасці Уладзіміра Загорскага. Гумар у вершах і апавяданнях, гумар, калі сумна і цяжка, калі трэба сказаць трапнае слова ў адказ на крыўду. Такія і творы – трапныя, душэўныя. І простыя, выразныя, да болю, шчымліва-свае: Ціхі, звонкі вечар, Ласкавы, прыгожы. Белыя прасторы – Край мой дарагі! Настаўнік беларускай мовы па адукацыі, ён добра валодае словам, як таленавіты мастак малюе яркія карціны і выразныя вобразы. Вершы для моладзі і пра моладзь, пра каледж – як жа без іх, калі ўвесь час – сярод маладых? З дзяцінства яго ўразілі расказы бацькі пра вайну, пра фашысцкі палон, вызваленне, штрафбат і ўзяцце Берліна. І сам ён адслужыў у свой час у арміі. Таму ў аўтара ёсць вершы і апавяданні ваеннай тэматыкі, шчырыя і яскравыя творы пра вайскоўцаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: