Імя на беларускай мове:   Жылінская Ганна Іванаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (30.08. 1989, в. Забор’е, Краснагорскі раён, Бранская вобласць, Расійская Федэрацыя).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   У 2017 годзе ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені за ўдзел у конкурсе паэзіі IV рэгіянальнага свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” (г. Касцюковічы).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Жилинская Анна Ивановна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Ганна Іванаўна Жылінская – паэтэса. Працуе ў бібліятэцы. Свой першы верш напісала ў адзінаццаць гадоў. Друкавалася ў студэнцкай газеце бібліятэчнага каледжа, наведвала літаратурны гурток. Выступае на Клімавіцкім раённым радыё "Голас Клімаўшчыны", публікуецца ў раённай газеце "Родная ніва". Прымае актыўны ўдзел у раённых літаратурных мерапрыемствах. Тэма творчасці разнастайная: гэта вершы пра каханне і жыццё, гумарыстычныя вершы пра сяброў і годы студэнцтва, аб радзіме. У 2018 годзе прыняла ўдзел у літаратурнай секцыі "Быть на земле поэтом" XX Міжнароднага фестываля самадзейнай народнай творчасці "Порубежье" (пас. Шумячы Расійская Федэрацыя).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: