Імя на беларускай мове:   Тварановіч Галіна Паўлаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (17.02.1955, в. Дараганава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, літаратуразнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Доктар філалагічных навук (1999).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Творонович Галина Павловна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Галіна Паўлаўна Тварановіч, прафесар, выклачыца беларускай літаратуры ў Беластоцкім універсітэце, аўтар манаграфій і літаратурных выданняў, нарадзілася на Магілёўшчыне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1977). Яе кіраўніком у аспірантуры быў Алесь Адамовіч. У 1985 г. Тварановіч абараніла кандыдацкую дысертацыю, а ў 1999 г. — доктарскую. З 1983 г. працавала навуковым супрацоўнікам у інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. З 1999 г. выкладае ва ўніверсітэце ў Беластоку (Польшча). З 2001 г. – галоўны рэдактар часопіса "Studia wschodniosłowiańskie" ("Усходнеславянскія даследаванні"). Друкуецца з 1967 г., як літаратуразнаўца – з 1982 г. Аўтар даследаванняў па ўзаемасувязях сучаснай беларускай прозы і прозы былой Югаславіі, па кампаратывістыцы, гісторыі беларускай літаратуры, сучасным літаратурным працэсе: "Маральны свет героя: Беларуская і югаслаўская ваенная проза 60–70-х гг.", "Пакутаю здабыты мір: Тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе" і інш. Адзін з аўтараў "Гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст." (Т. 1–4, 1999–2002). Яе паэтычныя зборнікі "Ускраек тысячагоддзя", "Чацвёртая стража" прасякнуты роздумам над праблемамі жыцця, лёсам чалавека ў Вечнасці, любоўю да роднай зямлі, хрысціянскімі матывамі. Перакладае з сербскай і польскай моў. Адрасаваныя сапраўдным гурманам ад лірыкі – людзям з душой вытанчанай і ўзнёслай. Асобная падборка – "Сербскія матывы". Вершы зборніка прымушаюць кожнага, хто дакранецца да іх душой, задумацца аб існаванні сусвету і сваім месцы ў ім. Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам "настоена" ў яе на верасах з роднага Дараганава. Яе паэзія, яе слова жывяцца і жывуць спадчынна-дарагімі рэаліямі: ракою Пціч з яе дубамі; зорамі "над жніўным Дараганавам"; чарніцамі "з ягаднікаў маленства", верасам. Дастаткова прачытаць верш "Цеханавецкі збанок", каб зразумець, што верасы — гэта сімвал радзімы, дарагі і святы для паэткі. Яе вершы, як і яна сама – светлыя, узнёслыя, лёгкія і глыбокія, але глыбокія такой яснай, чыстай глыбінёй.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: