Імя на беларускай мове:   Даменікан Аляксандр Аркадзьевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (14.04.1976, в. Ціманава, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Доменикан Александр Аркадьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Аляксандр Аркадзьевіч Даменікан – паэт. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Жыве і працуе ў г. Клімавічы. Друкуецца ў беларускай перыёдыцы з 1991 г. Адказны сакратар літаб’яднання "Восьмая вышыня" г. Мінска з 1993 па 1999 г. Піша вершы і прозу. З’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання "Зарніцы". Творы Аляксандра Даменікана цяжка зблытаць з іншымі. У яго свой адметны стыль і бачанне свету. Вершы ёмістыя, з глыбокім сэнсам. У іх – роздум пра сэнс жыцця, пра месца чалавека і яго значэнне ў гісторыі. Праз повязь мінулых гадоў ідзём мы пракладзенай сцежкай. На ліку маўклівым ізноў Я бачу Рагнеды усмешку ("Вытокі"). Інтымная лірыка прыцягвае сваёй шчырасцю і цеплынёй, сапраўднай павагай мужчыны да жанчыны: Будуць мне сніцца бяздонныя вочы, Вуснаў бутон, аксаміт валасоў. Зноўку народзяць бяссонныя ночы Думкі пра Вас..." ("Маладосць"). Добра валодае і рускай, і беларускай моваю. Філолаг па адукацыі, ён добра адчувае слова. Цікавы субяседнік і цудоўны прамоўца. Часта сустракаецца з моладдзю і падчас творчых сустрэч, умее "завесці" аўдыторыю, выклікаць на шчырую размову.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: