Імя на рускай мове: |
|
Гриневич Клим Лазаревич |
Псеўданімы: |
|
Былiна; Траўкiн; Цюльпан; Шасцёраўскi |
Творчасць: |
|
Клiм Лазаравiч Грыневiч – паэт. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў карэктарам у друкарні Дзяржвыдавецтва, супрацоўнікам газет "Рабочий", "Сельгасрабочы", некаторы час быў сакратаром ЦК прафсаюзаў работнікаў сельскай гаспадаркі Беларусі.
Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1929 г. З 1930 г. стаў студэнтам Рагачоўскага педтэхнікума. У красавіку 1931 г. пераязджае ў Мінск. Працаваў карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газет "Рабочий", "Сельгасрабочы".
Першыя вершы з’явіліся на старонках беларускіх газет і часопісаў у 1929 г. Пачынае актыўна друкавацца, выступае ў клубах, навучальных установах, на радыё.
Выходзіць першы (як потым атрымалася, і апошні) зборнік паэта "На бераг". Кніга была прыхільна сустрэта крытыкай. Заўважыў яе і А. Куляшоў. Асноўная творчая тэма вершаў паэта – людзі працы – будаўнікі сацыялізму: маляры, трактарысты, калгаснікі. Вершы насычаны лозунгамі, рыторыкай, аднак не былі пазбаўлены i шчырасці, паэтычнага майстэрства.
З 10 жніўня 1933 г. быў рэпрэсіраваны.
Вершы апошніх гадоў жыцця не захаваліся.
|
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў: |
|
|
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях: |
|
|
Крыніцы інфармацыі: |
|
|
|
|
|