Імя на беларускай мове:   Глуздоў Мiкалай Мiкалаевiч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (31.10.1952, в. Панкратаўка, Горацкі раён, Магiлёўская вобласць – 20.07.2013, г. Клімавічы, пахаваны ў в. Панкратаўка, Горацкі раён).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, журналіст, бард, грамадскі дзеяч.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Глуздов Николай Николаевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мікалай Мікалаевіч Глуздоў – паэт, выдатны журналіст, бард, грамадскі дзеяч. Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў фотакарэспандэнтам у Клімавіцкай раённай газеце "Новае жыццё", загадчыкам аддзела пісем і масавай работы, намеснікам галоўнага рэдактара ўстановы "Рэдакцыя Клімавіцкай раённай газеты "Родная ніва" і праграмы радыёвяшчання "Голас Клімаўшчыны". Мікалай Глуздоў аднолькава выдатна, на высокім узроўні, пісаў і аналітычныя артыкулы, і задзёрыстыя крытычныя нататкі, і лірычныя замалёўкі пра сучаснікаў. З-пад рукі паэта выходзілі цудоўныя вершы пра родную Беларусь і людзей, якія тут жывуць. Паэзiя Мiкалая Глуздова – гэта ўвасабленне вечнага пошука iсцiны, турботнага чалавечага духу, праўды пачуццяў. Яго вершы прымушаюць думаць, разважаць пра жыццё з яго радасцямі і супярэчнасцямі, светлымі марамі і падзеямі. З першых – слоў яны закранаюць за жывое сваіх чытачоў, прымушаюць мацней біцца сэрца: Добрая слава знянацку не прыйдзе, – Добрую славу патрэбна нажыць. Добрую славу ніхто не пакрыўдзіць, Добраю славай умей даражыць. "Жыві, любі, веруй, рызыкуй..." – гэтыя словы сталі дэвізам паэта, яго жыццёвым крэда. Ён адзін з тых, хто ствараў сапраўдную лірыку, якая непадуладная часу. Сябраваў з гітарай. Шмат цудоўных песень было напісана і выканана ім. Рэгулярна друкаваў свае вершы на старонках рэспублiканскіх, абласных, раённай газет.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: