Імя на беларускай мове:   Ушакоў Андрэй Фёдаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (16.10.1912, в. Рабяткі, Чавускі раён, Магілёўская вобласць – 1941).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, пісьменнік, ваенны журналіст
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ушаков Андрей Федорович
Псеўданімы:   А. Бязмежны, Андрэй Бязьмежны, Бязьмежны
Творчасць:   Андрэй Фёдаравіч Ушакоў – беларускі паэт, пісьменнік, ваенны журналіст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі скончыў прафшколу металістаў, працаваў слесарам у дэпо, на швейнай фабрыцы. Скончыўшы падрыхтоўчыя курсы (1930), вучыўся на крытыка-творчым аддзяленні Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску (1930–1931), Віцебскім кінатэхнікуме (1932–1933), Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі (1933–1934, Масква), скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры (1939). З 1939 г. у Чырвонай Арміі, служыў у рэдакцыі дывізійнай газеты "За Советскую Родину" (Гомель). З пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях на Магілёўшчыне і Гомельшчыне (чэрвень-ліпень 1941). Загінуў пры пераправе праз Сож. Першы верш А. Ушакова надрукаваны ў 1928 г. у газеце "Чырвоная змена" (пад псеўданімам А. Бязьмежны). Першы зборнік вершаў "Рабочы пульс" (разам з П. Ананьевым) выйшаў у 1932 г. І хоць па натуры А. Ушакоў быў лірыкам, тонка адчуваў прыроду, яго паэзіі пачатку 30-х гадоў уласцівы тэматыка, рытмы і інавацыі так званай "ударніцкай" паэзіі. Паэтычнымі рэаліямі ў яго вершах з’яўляўся завод, варштат, ліцейны цэх, вагранкі. Аўтара перапаўняла натхненне і вера ў тое, што сённяшняя ўдарная праца – гэта падмурак заўтрашняга шчаслівага дня. А. Ушакова з поўным правам можна назваць паэтам, які ледзь не ў кожным творы "абдумвае жыццё" (У. Маякоўскі). У вершах больш позняга часу (зборнік "Голас Радзімы") ён адышоў ад "фабрычнай" тэматыкі. У яго з’яўляюцца тыповыя на той час вершы аб грамадзянскай вайне, аб Чырвонай Арміі і савецкіх пагранічніках. Разам з тым паглыбляецца лірычны струмень творчасці (вершы аб каханні і сяброўстве), многія лірычныя матывы фалькларызуюцца. Выступаў і як драматург. У сааўтарстве з А. Жаўруком напісаў лібрэта першай беларускай аперэты "Зарэчны барок" (музыка М. Чуркіна). Плённа працаваў у жанры дзіцячай літаратуры. Разам з паэтам А. Жаўруком выдаў творы для дзяцей "Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада" і інш. Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў творы М. Горкага, У. Маякоўскага, П. Тычыны. Вершы А. Ушакова перакладаліся на армянскую, балгарскую, польскую, рускую мовы. Асобныя вершы А. Ушакова пакладзены на музыку І. Любанам, М. Чуркіным. Яшчэ і сёння ў многіх кутках Беларусі светлым і мілагучным акордам гучаць вяснова-ўзнёслыя радкі паэтавай песні: Дзе ж ты, чарнавокая, Блізкая, далёкая, Светлая, падобная вясне? Творы А. Ушакова і сёння хвалююць глыбінёй думкі, яркай вобразнасцю, свежасцю паэтычнага зроку. Яны – яшчэ адно сцверджанне таго, што сапраўдная паэзія ніколі не бывае часовай.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: