Імя на беларускай мове:   Усцінава (Міус) Жанна Віктараўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18.01.1976, в. Быстрыца, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтка
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Пераможца рэспубліканскага конкурсу "Гимн лесной пою Беларуси" ў намінацыі "Верш-гімн аб лесе" (2009), 2-е месца ў абласным літаратурным конкурсе, прысвечаным памяці К. Сіманава (2010), лаўрэат міжнароднага фестывалю тэатра і літаратуры "Ливиу Ребряну" (Румынія). Лаўрэат прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта "Дасягненне" у намінацыі "Літаратурная дзейнасць" (2021 г.).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Устинова (Миус) Жанна Викторовна
Псеўданімы:   Міус Жанна
Творчасць:   Усцінава Ж. В. скончыла Дужаўскую сярэднюю школу, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1999). Зараз працуе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзяржаўнай установы адукацыі "Гарбавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс "Дзіцячы сад-сярэдняя школа". Жыве ў аграгарадку Гарбавічы Чавускага раёна. Творчая біяграфія Ж. Усцінавай пачалася ў гады вучобы ў універсітэце, яна з’яўлялася членам літаб’яднання "Зніч". Упершыню пачала друкавацца на старонках раённай газеты "Іскра" (2006). У розныя гады творы змяшчаліся ў газетах "Вестник Могилева" (2008), "Настаўніцкая газета" (2008), "Літаратура і мастацтва"(2009), "Могилевские ведомости" (2009), "Белорусская лесная газета" (2009), часопісах "Гаспадыня" (2009), "Вясёлка" (2009), "Рюкзачок" (2009). Лаўрэат прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта "Дасягненне" у намінацыі "Літаратурная дзейнасць" (2021).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: