Імя на беларускай мове:   Васілеўскі Пятро Савельевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (15.05.1922, в. Сямёнаўка, Клiмавiцкі раён, Магiлёўская вобласць – 24.02.2002).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, драматург, сцэнарыст, кінарэжысёр.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1954), член Саюза кінематаграфістаў СССР (1967). Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Василевский Петр Савельевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Пятро Савельевiч Васiлеўскi – беларускі празаік, драматург, сцэнарыст, кінарэжысёр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Пасля заканчэння Журавіцкай дзесяцігодкі быў прызваны ў Савецкую Армію. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях на Карэльскім фронце. З 1942 г. – карэспандэнт армейскай газеты "Сталинский боец". Быў двойчы паранены. У 1944 г. – дэмабілізаваны, з 1945 г. працаваў у рэдакцыі газеты "Сталинская молодежь", потым з 1946 г. накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1947 г. паступіў у школу-студыі МХАТа і ў той жа год перайшоў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (скончыў у 1953 г.). З 1953 па 1988 г. працаваў рэжысёрам на кінастудыі "Беларусьфільм". З’яўляўся сябрам СП СССР з 1954 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі. Першае апавяданне "Так паміраюць бясстрашныя" апублікаваў у 1942 г. у газеце "Сталинский боец". Друкаваўся ў армейскай газеце "Боевой путь", сатырычным часопісе "Сквозняк". У беларускім друку выступае з 1945 г. У 1956 г. выйшла першая кніга-аповесць "Новый день", затым "Первопуток", "Красота человеческая", "Вечные молодожены". Працаваў пераважна ў галіне драматургіі. Аўтар п’ес "Год дзевяцьсот семнаццаты" ("Год здзяйсненняў", апублікавана і пастаўлена ў 1957 г.), "Чалавек вярнуўся" (1961 г., пастаўлена ў 1959 г.), "Любоў, Надзея, Вера..." (1962 г., пастаўлена ў 1960), "Странный дом" (апублікавана і пастаўлена ў 1962 г.), "Твой заўтрашні дзень" (пастаўлена ў 1967 г.). У 1968 г. быў выдадзены зборнік п’ес "Твой заўтрашні дзень", у 1984 г. – "Образ жизни". Асноўная тэматыка творчасці пісьменніка – сучаснасць. Пісаў пра сельскіх працаўнікоў, уздымаў праблемы выхавання моладзі, востра ставіў маральна-этычныя праблемы. Аўтар шматлікіх нарысаў, апавяданняў, гумарэсак, сучасных казак. У якасці рэжысёра і сцэнарыста прымаў удзел у стварэнні мастацкіх і і дакументальных кінафільмаў "Беларускі канцэрт", "Дзеці партызана", "Строгая жанчына", "Апавяданні аб юнацтве", "Палеская легенда", "Рагаты бастыён", "Выкрыццё", "Беларусь сёння", "Крокі ў заўтра", тэлефільма аб жыцці і творчасці Якуба Коласа "Жывіце даўжэй, хлопцы" і інш.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: