Імя на беларускай мове:   Сідарэнка Васіль Васільевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (30.06.1941, в. Вайнілы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць – 17.03.1995).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Беларускі і ўкраінскі паэт, перакладчык
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Сидоренко Василий Васильевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Сідарэнка Васіль нарадзіўся ў вёсцы Вайнілы Чавускага раёна. Закончыў Гарбавіцкую сярэднюю школу (1958). З 1959 г. жыў у Кіеве. Вучыўся ў Чарнавіцкім, пазней у Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі. Служыў у Савецкай Арміі. Шмат гадоў працаваў на партыйнай рабоце, у рэдакцыях украінскіх рэспубліканскіх выданняў, уласным карэспандэнтам газеты Саюза пісьменнікаў Украіны "Літаратурна Украіна" (1978), дзе працаваў працяглы час. У 1993 г. перайшоў на работу ў Міністэрства нацыянальнасцей Украіны. Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школьныя гады, а ўпершыню выступіў з вершамі ў 1961 г. адначасова ў беларускіх выданнях: газеты "Літаратура і мастацтва", "Чырвоная змена", часопіс "Полымя", і ўкраінскіх: часопісы "Дніпро", "Украіна", "Данбас", газеты "Літаратурна Украіна", "Сільскі вісці", "Молодь Украіны", "Молода гвардія" і інш. Ён аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў, што выходзілі ў выдавецтвах Украіны. Вершы паэта былі змешчаны ў "Анталогіі маладой беларускай паэзіі" (Кіеў,"Молодь", 1969). У 1972 г. у Кіеве выйшаў паэтычны зборнік Васіля Сідарэнкі ў аўтарызаваным перакладзе на ўкраінскую мову "Яса" ("Золак"). Творы паэта друкаваліся ў перакладзе на венгерскую, малдаўскую, рускую мовы. Паэт і сам займаўся перакладамі з беларускай мовы на ўкраінскую твораў Я. Коласа, У. Караткевіча, М. Танка, многіх іншых беларускіх празаікаў і паэтаў. У 1997 г. у Кіеве выйшаў зборнік вершаў паэта "Адлегласць". Васіль Сідарэнка да апошніх дзён не парываў сувязяў з родным краем. У 1991 г. ён быў дэлегатам Міжнароднага кангрэса беларусістаў у Мінску, бываў на Беларусі з творчымі камандзіроўкамі, рэгулярна наведваўся да сваіх родных у Чавусы, завітваў і ў раённую газету.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: