Імя на беларускай мове:   Тамашэўскі Анатоль Уладзіміравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (03.01.1943, в. Ваўканосава Круглянскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1992). Член Саюза журналістаў. Узнагароджаны медалём "За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна", Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, Магілёўскага аблвыканкама, райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Томашевский Анатолий Владимирович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, журналіст Анатоль Уладзіміравіч Тамашэўскі нарадзіўся на Кругляншчыне. У 1960 г. закончыў Скляпаўскую сярэднюю школу. Цяга да літаратурнай творчасці праявілася ў школьныя гады — пастаянна быў членам рэдкалегіі класнай і школьнай насценных газет. Школьнікам пісаў вершы, якія друкаваліся ў газетах: "Зорька", "Піянер Беларусі", раённай газеце. Пасля заканчэння школы працаваў у калгасе "Перамога", затым загадчыкам Ляснянскай сельскай бібліятэкі. У гады службы ў арміі ўваходзіў у састаў Смаленскага літаратурнага аб’яднання. Вершы друкаваліся ў Смаленскай гарадской маладзёжнай газеце "Смена". Пасля службы ў арміі працаваў у калгасе, у Магілёўскім будаўнічым упраўленні № 91 будтрэста № 12. З 1967 г. працаваў у рэдакцыі Круглянскай раённай газеты "Сельскае жыццё" фотакарэспандэнтам, загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі. 1973-1977 гг. – вучыўся ў Мінскай ВПШ. З 1977 г. працаваў намеснікам рэдактара раённай газеты "Сельскае жыццё", вёў літаратурную старонку "Друцкія зарніцы", дзе сістэматычна друкаваліся яго вершы, гумарэскі. Са снежня 1980 г. — рэдактар Асіповіцкай раённай газеты "Запаветы Леніна". Вершы друкаваліся ў раённай газеце "Сельскае жыццё", "Магілёўскай праўдзе", часопісе "Вожык", абласным альманаху "Дняпроўскія хвалі". Сумесна з мясцовым кампазітарам Віктарам Шышкаўцом стварыў кала 50 песень, якія ўвайшлі ў рэпертуары калектываў мастацкай самадзейнасці вобласці і рэспублікі. За шматгадовую журналісцкую працу, актыўную прапаганду беларускай мовы і літаратуры А.У. Тамашэўскаму ў 1982 г. прысвоена званне "Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь". Жыве ў г. Асіповічы.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: