Імя на беларускай мове:   Алешка Антон Антонавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (01.02.1913 г, в. Балотчыцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць – 13.09.1971, Слуцк).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1951). Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2 ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, "Знак Пашаны" і медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Алешко Антон Антонович
Псеўданімы:  
Творчасць:  

Антон Антонавіч Алешка – пісьменнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся на Міншчыне. Пасля заканчэння Слуцкага педтэхнікума ў 1931 г. быў накіраваны на працу ў мястэчка Лапічы Асіповіцкага раёна.
Там выкладаў беларускую мову і літаратуру, а таксама рускую мову і літаратуру. У гэты ж час пачаў пісаць. Першы твор, які з’явіўся ў друку ў 1932 г. – было апавяданне "Песня восені". У 1935 г. ён паступіў у Варонежскі медыцынскі інстытут. Праз год вучобы яго ў ліку студэнтаў-выдатнікаў накіравалі ў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С.М. Кірава, што знаходзілася ў Ленінградзе. Атрымаўшы званне ваенурача, трапіў у дзеючую армію спачатку на Заходні, а потым на 3-ці Беларускі фронт...

На фронце Антон Алешка не пакідаў літаратурнай творчасці. Яго франтавы дзённік, які захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску, уяўляе сабою палову агульнага сшытка, які не вельмі добра захаваўся. Першы запіс у ім зроблены 4 красавіка 1942 г., апошні пазначаны 28 кастрычнікам 1944 г. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны да 1963 г. А.А. Алешка служыў ваенным урачом у часцях знішчальнай авіяцыі Ваенна-Паветраных Сіл СССР.
Звольніўшыся з арміі ў званні падпалкоўніка медыцынскай службы, цалкам аддаўся літаратурнай творчасці. На яго рахунку – кнігі аповесцяў і апавяданняў "Раніца", "Іх першых вітае сонца", "Пяць сутак", "Над намі мільён вышыні", раман "Дарогі без слядоў", выбраныя творы "Неба на замку". Па словах народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, Антон Алешка стаў адкрывальнікам новай тэмы ў беларускай літаратуры – пра баявыя справы і мірныя будні ваенных авіятараў. Дарэчы, у Саюз пісьменнікаў СССР Антон Алешка быў прыняты ў 1951 г.

 

Яго баявыя і працоўныя заслугі адзначаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2 ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам "Знак Пашаны" і медалямі.

Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: