Імя на беларускай мове:   Салаўцоў Мікалай Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (30.12.1937, в. Красавічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць – 20.01.2022).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006). Узнагароджаны медалямі "За доблестный труд" і "За трудовую доблесть". У 2017 годзе, па даручэнні начальніка ўпраўлення Чавускага ДАІ УУС, узнагароджаны юбілейным знакам "80 гадоў Дзяржаўтаінспекцыі".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Соловцов Николай Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мікалай Іванавіч Салаўцоў нарадзіўся ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Закончыў сем класаў Красавіцкай НСШ, Савініцкую дзесяцігодку. У гады вучобы быў рэдактарам агульнашкольнай газеты, кіраўніком літаратурнага аб’яднання, актыўна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, друкаваў заметкі аб школьным жыцці і свае вершы ў раённай газеце. Пасля заканчэння Клімавіцкага ветзаатэхнікума М. Салаўцоў працаваў у калгасе ветэрынарам i заатэхнікам. Служыў у радах Савецкай Арміі ў горадзе Гродна, рэгулярна наведваў пасяджэнні літаратурнага аб’яднання пры "Гродзенскай праўдзе", дзе ў той час працавалі вядомыя майстры слова – Васіль Быкаў, Міхась Васілёк, Вольга Іпатава, якія дапамаглі яму асэнсаваць сваё месца ў жыцці. Пасля арміі доўгі час быў на камсамольскай рабоце ў Клімавіцкім раёне. Працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў саўгасе, сакратаром камсамольскай пярвічнай арганізацыі. З 1967 г. свой жыццёвы лёс М. Салаўцоў звязаў з Чавускім раёнам. Завочна закончыў факультэт журналістыкі БДУ імя У. І. Леніна. Доўгі час быў журналістам раённай газеты "Іскра", стваральнікам і галоўным рэдактарам раённага радыё, узначальваў раённае літаратурнае аб’яднанне "Маладзік над Проняй" пры раённай газеце "Іскра". M. Салаўцоў піша вершы i прозу на беларускай мове. Першы верш "Беларусь – мая Радзіма" быў надрукаваны ў Клімавіцкай раённай газеце "Молат" (1956), затым вершы друкаваў у розных перыядычных выданнях – "Піянер Беларусі", "Зорка", "Чырвоная змена", "Літаратура і мастацтва", "Настаўніцкая газета", "Бярозка", "Вясёлка", "Работніца і сялянка" і інш. М. Салаўцоў выдаў шэсць зборнікаў вершаў, з іх два для дзяцей ("Вавёрчын веласіпед", "Чаму плуг не ржавее"). Вершы М. Салаўцова вызначаюцца самабытнасцю, глыбокадумнасцю, меладычнасцю, на асобныя з іх напісана музыка. М. Салаўцоў – паэт-рэаліст. Яго галоўная задача – гэта праўдзівасць у паказе жыцця, і не толькі жыцця знешняга, але і ўнутранага жыцця чалавека, яго эмацыянальнага свету. Для паэтычнай мовы М. Салаўцова ўласцівы прастата і разам з тым імкненне знайсці нейкія "незацяганыя" словы, каб перадаць галоўную ідэю верша. Паэт займаецца актыўнай грамадскай дзейнасцю, раней працаваў сакратаром райкама прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі, старшынёй Чавускага раённага камітэта народнага кантролю (1976-1992), абіраўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: