Імя на беларускай мове:   Бурсаў Iван Цярэнцьевiч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (19.12.1927, г. Клiмавiчы, Магiлёўская вобласць – 11.11.2019).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1964). Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Бурсов Иван Терентьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Iван Цярэнцьевiч Бурсаў – паэт, празаік, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў СССР. Нарадзіўся на Магілёўшчыне ў сям’i ваеннаслужачага. Вучыўся ў школе рабочай моладзі і наведваў літаратурнае аб’яднанне пры газеце "Знамя юности". У 1962 г. І. Бурсаў скончыў літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Працаваў рэдактарам аддзела прозы ў часопісе "Нёман". У 1965 г. пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Маскву і стаў працаваць у выдавецтве "Молодая гвардия". Іван Бурсаў пачаў друкавацца з 1953 г. Першыя вершы на рускай і беларускай мовах змясціў у завадской шматтыражцы. Выдаў шэраг паэтычных і празаічных зборнікаў, кніг вершаў і казак для дзяцей. Лірычны герой твораў І. Бурсава адчувае радасць жыцця, кахання, трывогу за лёс людзей. Задушэўным субяседнікам выступае ён у размове з дзецьмі, якіх вучыць разумець жыццё. Паэту належыць вялікая заслуга ў перакладзе на рускую мову вершаў беларускіх паэтаў, якія загінулі на вайне. І. Бурсаў з’яўляецца настаўнікам сучасных беларускіх паэтаў і прадаўжальнікам традыцый беларускай паэзіі. Перакладае творы беларускіх і ўкраінскіх паэтаў на рускую мову. У яго перакладах выйшлi кнiгi Р. Барадулiна, Г. Бураўкiна, У. Караткевiча, В. Зуёнка, Е. Лось, К. Цвiркi, М. Федзюковiча i iнш. На вершы Iвана Цярэнцьевіча У. Буднiкам, Я. Глебавым i К. Цесаковым напiсаны песнi. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: