Імя на беларускай мове:   Босаў Уладзімір Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (20.02.1952, в. Малюшына, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Босов Владимир Николаевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Уладзімір Мікалаевіч Босаў – паэт. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом у Расіі, дырэктарам саўгаса, выкладчыкам, загадчыкам аддзялення ветэрынарнай медыцыны Клімавіцкага аграрнага каледжа. Вершы сур’ёзна пачаў пісаць у студэнцкія гады, калі закахаўся ў сваю аднакурсніцу і будучую жонку Таццяну. Ёй малады хлопец прысвяціў шмат вершаў – і палымяных, і тужлівых, але заўсёды цёплых і светлых. Гэтае святло і цеплыня адчуваецца і ў далейшых творах паэта. Ён песціць свае вершы, нібы дзетак, любоўна аздабляе іх нізкамі вобразаў. А тэмы – звычайныя, зямныя: пра повязь часоў і мужнасць землякоў ("Нашы продкі"), аб працы хлебаробаў у гарачую пару ўборкі збожжа ("Працоўны дзень"), пра Клімавіцкі аграрны каледж, якому аддаў шмат гадоў, пра прыгажосць роднай старонкі… Вершы Уладзіміра Босава – меладычныя, напеўныя і нездарма некаторыя з іх пакладзены на музыку і выконваюцца мясцовымі самадзейнымі артыстамі. Яго творы друкуюцца ў рэспубліканскім, абласным і раённым друку.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: