Імя на беларускай мове:   Ядвігін Ш.
Гады жыцця, месца нараджэння:   (04.01.1869, в. Добасна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць – 24.02.1922, г. Вільня, Літва).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, драматург, празаік, публіцыст, навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Левицкий Антон Иванович
Псеўданімы:   Ядвігін Ш.
Творчасць:   Нарадзіўся ў сям’і ўпраўляючага маёнткам. Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1890 г. быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Сядзеў у Бутырскай турме. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму, працаваў памочнікам правізара ў Радашковічах, потым у краме-кааперацыі. Па стану здароўя пакінуў працу і пераехаў з сям’ёй у бацькоўскі фальварак Карпілаўка пад Радашковічамі, дзе правёў значную частку астатняга жыцця. У 1909-1910 гг. жыў у Вільні, працаваў сакратаром, а затым загадчыкам літаратурнага аддзела "Нашай нівы". У 1913 г. працаваў у рэдакцыі газеты "Беларус". З лістапада 1913 г. да студзень 1915 г. – тэхнічны рэдактар беларускага сельскагаспадарчага часопіса "Саха" і беларускага часопіса для дзяцей і моладзі "Лучынка" ў Мінску. Літаратурную дзейнасць пачаў у турме: пераклаў на беларускую мову апавяданне У. Гаршына "Сігнал". Падчас Другой сусветнай вайны ў Карпілаўцы працаваў прытулак для дзяцей бежанцаў, дзе ўся праца з дзецьмі вялася па-беларуску. Гэты фальварак наведваў М. Багдановіч. Ёсць меркаванне, што менавіта гэта паездка падштурхнула яго да пачатку працы па напісанні беларускага буквара. Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і іншыя заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з’яўляюцца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Пазнейшыя творы пісьменніка характарызуюцца большай рэалістычнасцю, сацыяльнай завостранасцю.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: